mahadeo's bits

Online blog about offline stuff

5 спосабаў страціць працу

Тыдзень таму мне давялося трапіць у адно дзяржаўнае прадпрыемства, каб правярнуць адную справу. Гэта быў мегаправайдэр Белтэлекам, а справа была такой, што я падключаўся да інтэрнэту.

Так-так, гэта менавіта Бай-Флай, бо ў нашай глухой вёсачцы альтэрнатываў няма. Дарэчы іхны рэкламны ролік і песенька з яго мне падаюцца аднымі з лепшых на беларускім ТБ.

У тым пакойчыку куда мяне накіравалі, сядзелі 3 цётачкі. Адна хуценька збегла на абед адразу пасля таго, як я зайшоў, другая абслугоўвала ўласна мяне, а трэцяя гартала паперкі. Відаць, старэйшая па кабінету. Менавіта пра яе я і хачу распавесці.

Яна за пяць хвілін зрабіла 5 рэчаў за якія я б нахрэн звольніў яе з працы каб я быў ейны бос.

1. У кабінет увайшоў кліент з нейкімі паперкамі ў руках: “Дзень добры” - “Дзень добры.” “Ммм… А мне тут патрэбна… Да каго мне звярнуцца…” - YOU’RE FIRED. Калі прыйшоў кліент, адразу пытай чаго яму патрэбна і растлумач, да каго яму звярнуцца і што рабіць. Не прымушай яго самога ўсё расказваць.

2. Чувак расказвае што яму патрэбна. Ён купіў кватэру і яму трэба перааформіць тэлефон на сябе ад старых гаспадароў. Цётка за сваім танкападобным сталом робіць звыш важнецкі выгляд і працягвае гартаць нейкія дакументы. Кажа: “Пачакайце пару хвілін”. YOU’RE FIRED! Калі дя цябе прыйшоў наведнік, кідай усе свае паперкі і падбягай да яго, махаючы хвастом.

3. Чэл счакаў трохі на стуле каля самых дзвярэй, і вось нарэшце міс Бюракратыя занялася ягонай справаю. Распытаўшы, у чым сутнасць пытання, яна прыняла ягоныя паперы і прапанавала яму: “Пасядзіце калі ласка”. Чувак азірнуўся, але каля стала цёткі не было дзе сесці. Пашукаўшы вачыма, ён зноў пасунуўся да дзвярэй і няёмка сеў на той самы стул, як нежаданы сваяк з Тамбова. YOU’RE FIRED! Калі ты працуеш з кліентамі дык павінная калі не каву яму прапанаваць, то хаця б даць сесці поруч з сабой.

4. Нечакана ўвайшоў яшчэ адзін кліент. Алярма! У кабінеце дзве цёткі і два кліенты. Трэці кліент - непрыемнасць, ад якой трэба пазбавіцца. Як высветлілася, у чувака не такая ўжо скаладаная справа. Цёткі з іншага кабінету даслалі ў гэты кабінет емэйл, і трэба яго раздрукаваць. Цётка сцяўшы зубы шукае тое мыла. - “Няма!” - “Як гэта няма, яны яшчэ ў той чацвер даслалі”. Праглядзеўшы пошту за чацвер: “Не, няма” - “Дык а што мне рабіць?..” - “Схадзіце ў кабінет 15 альбо 18”. YOU’RE FIRED! Калі вы ўжо ня можаце паміж сабою емэйл пераслаць (гэта кантора якая прадае інтэрнэт!!!), дык ты хаця сама патэлефануй да іх і спытай пра мыла, замест таго каб адфутбольваць кліента. 

5. Нарэшце, цётка пачала афармляць дакументы чэла. Але тут яна ўбачыла ягоны адрас.”А вы хіба жывеце вось тут у пісят пятым доме, у восьмай кватэры?” - “Ну так, я кватэру купіў” - “Хм, а нешта я вас ні разу ня бачыла” - “Ну жыву я тут, чотам” - “А вы хіба ў Станіслава Сцяпаныча кватэру купілі?” - “Не” - “Ці ў Вольгі Альбертаўны? Так, зараз палічу… Пятая, сёмая, восьмая… Ну так і ёсць! Вольга Альбертаўна.” - “Не” - “Ну як гэта не? Я ж у пятнаццатай. Трыццаць год тут жыву дзякуй богу, увесь пад’езд ведаю як аблупленых. Але ж нешта я вас тут ні разу ня бачыла?..” YOU’RE FIRED! Якая твая справа, цётка! Рабі дакументы і стаў свае пячаткі каб хутчэй адпусціць кліента. А свае пазнанні наконт  жыхароў пісят пятага дому можаш пакінуць пры сабе. Дакументы ў парадку? Пашпарт ёсць? Давай, выпісвай паперкі. Ты ж больш нічога ня ўмееш.

Аднак мы з чуваком пайшлі, а гром з неба ня ляснуў. І цётка так і засталася на сваім месцы гартаць далей паперкі. Поспехаў табе, даражэнькая!